Ціханоўская — пра падтрымку Украіны
"Падтрымка Украіны застаецца нашым прыярытэтам" / Ілюстрацыйнае фота Reuters
"Мы будзем падтрымліваць украінскі народ у іх барацьбе, у нашай агульнай барацьбе супраць расійскай агрэсіі незалежна ад таго, як будзе развівацца наш дыялог з афіцыйным Кіевам", — сказала Святлана Ціханоўская на прэс-канферэнцыі 14 лютага. Яна была прысвечана паўгоду працы Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі.
Ціханоўская нагадала пра сустрэчы, якія праводзіліся ў Кіеве прадстаўнікамі кабінета — з дэпутатамі Вярхоўнай Рады, прадстаўнікамі Офіса прэзідэнта Украіны. "Многія з іх непублічныя", — дадала яна.
"Мы не можам сказаць, што задаволеныя ўзроўнем стасункаў з афіцыйным Кіевам, але разумеем іх логіку, — кажа прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета Валерый Кавалеўскі. — І тое, якія складаныя задачы яны вымушаныя вырашаць. Таму падтрымка Украіны застаецца нашым прыярытэтам".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.