Ціханоўская: рэжым апусціўся да марадзёрства і бандытызму
Святлана Ціханоўская / europa.eu
Улады вырашылі выставіць на таргі кватэру, якой валодае Сяргей Ціханоўскі. Каментуючы гэта, Святлана Ціханоўская адзначыла, што ў гэтай кватэры яны правялі шмат добрых і радасных дзён, а спробы пазбавіць яе сям'і, кахання і памяці не будуць паспяховымі.
"Ну а рэжым ужо апусціўся да марадзёрства і бандытызму. Вось у што ператвараюцца палітыкі, якія страцілі легітымнасць: дзеля выжывання яны ідуць на ваенныя злачынствы, саджаюць нявінных людзей у турмы, адпраўляюць іх дзяцей у дзетдамы, крадуць маёмасць, грамяць дома. Гэта не мае нічога агульнага з тым, які жыцця заслугоўваюць беларусы – і якім стане будучыня нашага народа: мірнай, бяспечнай і абароненай законам", — выказалася яна.
Палітык дадала: суседзі ведаюць, хто там жыве, і калі кватэру набудзе хтосьці з рэжыму — ён будзе жыць як у гасцях у Сяргея Ціханоўскага.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.