Ціханоўская сустрэлася з прэм'ер-міністрам Францыі

Элізабет Борн і Святлана Ціханоўская / twitter.com/Tsihanouskaya
Элізабет Борн і Святлана Ціханоўская / twitter.com/Tsihanouskaya

5 кастрычніка пачаўся візіт Святланы Ціханоўскай у Францыю. Яна сустрэлася з прэм'ер-міністрам Францыі Элізабет Борн.

"Яна запэўніла мяне, што Францыя застаецца прыхільнай свабоднай і дэмакратычнай Беларусі,піша Ціханоўская. — Мы абмеркавалі дапамогу рэпрэсаваным студэнтам, дзеячам культуры і СМІ. Мы павінны ўзмацніць сувязі паміж нашымі народамі".

Па словах Святланы Ціханоўскай, Борн "запэўніла, што мы маем поўную падтрымку Францыі, і Францыя не будзе прызнаваць рэжым, як і раней".

У Ціханоўскай запланаваныя сустрэчы з кіраўніцтвам парламента і МЗС, з шэрагам ключавых міністраў.

Ціханоўская сустрэлася з прэм'ер-міністрам Францыі
twitter.com/Tsihanouskaya

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі