Ціханоўская заклікала беларусаў не пратэставаць і пазбягаць выбараў

Святлана Ціханоўская

Святлана Ціханоўская / прэс-служба Ціханоўскай

Беларусам на радзіме Святлана Ціханоўская раіць пазбягаць выбараў, але не пратэставаць супраць іх. Галасаванне яна называе "рытуалам, прызначаным для надання фальшывай легітымнасці Лукашэнку". Пра гэта лідарка дэмакратычных сілаў заявіла ў інтэрв'ю інфармагенцтву Reuters у аўторак у Атаве.

Ціханоўская асцерагаецца, што выхад людзей на вуліцы скончыцца разгонамі. "Мы не можам дапусціць пратэстаў у гэты момант, таму што чатыры гады людзі перажываюць такія жорсткія рэпрэсіі", — перадае Радыё "Свабода" яе словы.

На думку Ціханоўскай, выбары, прызначаныя на студзень 2025-га, не стануць спускавым механізмам грамадскіх працэсаў. "Таму я прашу людзей не ахвяраваць сабой", — кажа яна. Тым, каго прымусяць ісці на галасаванне, палітык рэкамендуе сапсаваць свае бюлетэні на знак нязгоды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі