Ціханоўская заклікала сусветную супольнасць адрэагаваць на затрыманні ў Беларусі

Святлана Ціханоўская 

Святлана Ціханоўская  / @tsikhanouskaya

Святлана Ціханоўская заклікала сусветную супольнасць адрэагаваць на масавыя затрыманні, якія ўчынілі беларускія сілавікі ў аўторак. Паводле апошніх звестак, якія ёсць у праваабаронцаў, у розных рэгіёнах краіны пад пераслед трапілі 84 чалавекі. Частку з іх затрымалі, некаторых пасля ператрусу адпусцілі. Вядома, што сярод затрыманых — жонка палітыка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч.

Лідэр беларускіх дэмакратычных сіл прызналася, што "шакіравана сённяшнімі рэйдамі беларускага рэжыму на сем'і палітвязняў". Пра гэта яна напісала ў сацыяльнай сетцы Х. "Я заклікаю сусветную супольнасць рашуча адрэагаваць на гэтае злачынства", — заявіла яна.

Праваабаронцам вядома, што ў пастановах, з якімі сілавікі прыходзілі да людзей, былі пазначаныя артыкулы за "фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці" і "удзел у экстрэмісцкіх фармаваннях". Праваабаронцы мяркуюць, што затрыманні і ператрусы былі звязаныя з праектам INeedHelpBY, які нядаўна прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем". Праект займаўся дапамогай сем'ям палітвязняў, а таксама былым палітвязням, у тым ліку заказваў людзям, якія апынуліся ў цяжкай фінансавай сітуацыі, прадукты з "Еўраопта". Падчас допытаў у людзей найперш пыталіся, ці не атрымлівалі яны прадукты праз дастаўку “Еўраопту”, і хто аплачваў гэтыя прадукты. Пра гэта расказвае “Наша Ніва” са спасылкай на некалькі крыніц.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі