"Цмокі-Мінск" у авертайме прайгралі "Чырвонаму кастрычніку"
Напружаны матч з трохзначнымі лічбамі на табло скончыўся з перавагай расійскага клуба ў адно ачко.
Перамога і параза — так стартаваў баскетбольны клуб "Цмокі-Мінск" у чарговым сезоне Адзінай лігі ВТБ. 8 кастрычніка беларуская каманда выйграла ў Рызе ў ВЭФ — 89:83. 14 кастрычніка на сваёй пляцоўцы ў овертайме "Цмокі" мінімальна саступілі валгаградскаму "Чырвонаму кастрычніку" — 112:113.
Пасля двух паядынкаў "Цмокі-Мінск" займаюць шостае месца сярод 10 каманд групы В. Наступны матч яны правядуць 20 Кастрычніка дома супраць клайпедскага "Нептунаса". У фінальную частку па выніках двухкругавога турніру выходзяць шэсць лепшых каманд груп А і В, паведамляе БелаПАН.
Фота: "Наша Ніва".
Фота з архіва.