ЦВК не вынесе папярэджанне Лукашэнку за заўчасную агітацыю

ЦВК не вынесе папярэджанне Лукашэнку за заўчасную агітацыю

Цэнтрвыбаркам не будзе выносіць папярэджанне Аляксандру Лукашэнку за заўчасную агітацыю. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным адказе, размешчаным на сайце ЦВК. 

Цэнтральная выбарчая камісія атрымала больш за дзесяць зваротаў па выказваннях Лукашэнкі, які вылучаецца кандыдатам у прэзідэнты. Нагодай сталі выказванні, якія на думку аўтараў зваротаў, носяць дыскрымінацыйны характар у дачыненні да беларускіх жанчын і парушаюць артыкул 47 Выбарчага кодэкса.

Раней паведамлялася, што 29 траўня на сустрэчы з работнікамі МТЗ Лукашэнка зняважліва выказваўся пра іншых прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду — Валерыя Цапкалу і Віктара Бабарыку, а таксама пра блогера Сяргея Ціханоўскага, які ўзначальвае ініцыятыўную групу сваёй жонкі Святланы. Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы заявіў, што беларуская Канстытуцыя створаная не пад жанчыну, таму жанчына не зможа стаць прэзідэнтам дзяржавы.

"Цэнтральная камісія тлумачыць, што артыкул 47 Выбарчага кодэкса, якая ўстанаўлівае абмежаванні пры правядзенні перадвыбарнай агітацыі, не прымяняецца да асоб, якія вылучаюцца кандыдатамі ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, паколькі ў ёй прадугледжаныя патрабаванні да агітацыйнай дзейнасці кандыдатаў у прэзідэнты пасля іх рэгістрацыі. Паняцця заўчаснай агітацыі, на якую ўказваюць заяўнікі, выбарчае заканадаўства не змяшчае. Такім чынам, прававых падстаў для вынясення патрабаванага заяўнікамі папярэджання асобе, якая вылучаецца кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, няма", — гаворыцца ў адказе Цэнтрвыбаркама.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі