Цягнік Анапа — Мінск прыбудзе са спазненнем на 19 гадзін
У сталіцы Беларусі яго чакалі сёння раніцай.
Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў даведцы мінскага чыгуначнага вакзала:
"Ён спазняецца на 19 гадзінаў. Ён павінен быў прыбыць у 10.05 раніцы. А прыбудзе заўтра а 5-й раніцы".
Адзначым, што гэты цягнік ідзе праз Данецкую вобласць, дзе тэрарысты ўчынілі падрывы чыгункі. Са спазненнем ідуць яшчэ некалькі цягнікоў з Расіі, якія праходзяць па ўкраінскай тэрыторыі.