Цыганкоў: свабода — гэта тое, што нам сёння неабходна, і ў ёй наша ідэя
4 лютага ў эфіры Еўрарадыё — палітычны аглядальнік, публіцыст Віталь Цыганкоў.
Пратэсты 2020 года пачаліся не з матэрыяльных прычын, а таму, што беларусы адчулі невыноснасць далейшага існавання ў атмасферы лжы, падману і прыгнёту. Людзі прагнуць свабоды. Свабоды прадпрымальніцкай, свабоды палітычнай, свабоды выказванняў і свабоды рабіць у сваім двары тое, што ім самім падаецца правільным. І адмаўляцца ад гэтага свайго імкнення да свабоды людзі не жадаюць, нягледзячы на рэпрэсіі, перакананы Віталь Цыганкоў.
Пра тое, якое месца ў гэтым імкненні да свабоды займаюць нацыянальныя каштоўнасці і наколькі ўпартымі будуць беларусы ў сваім імкненні да свабоды, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Віталём Цыганковым.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і чацвер у 14:00.
Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".
Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.