Цёпла, але з дожджыкамі. Прагноз надвор'я на тыдзень

Восень у Беларусі

Восень у Беларусі / Еўрарадыё

Няўстоўлівае, але цёплае надвор'е чакае беларусаў на наступным тыдні. Пройдуць дажджы, але тэмпература будзе вышэй за норму. Восень не спяшаецца ўрывацца ў наш верасень.

На пачатку тыдня (і, у прыватнасці, у панядзелак, 18 верасня) уночы будзе ад +11 да +17°C, удзень ад +19°C на поўначы да +29°C на паўднёвым захадзе.

У сераду амаль па ўсёй Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, тэмпература ўночы ад +10°C да +16°C, удзень ад +18°C на поўначы да 26°C на поўдні.

Другая палова тыдня адзначыцца даволі цёплымі начамі: ад +10 да +15°C — і дзе-нідзе спякотнымі днямі — ад +17 да +27°C.

Наступныя выходныя таксама будуць камфортнымі: +11-+17°C уночы, +16-+21°C удзень. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі