Ціханоўская і "каліноўцы" ўшанавалі памяць забітых у "ноч паэтаў"
Святлана Ціханоўская ўшанавала памяць ахвяр рэпрэсій / Офіс Ціханоўскай
Святлана Ціханоўская далучылася да акцыі #ночпаэтаў. Яна ўшанавала памяць забітых у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937-га, прачытаўшы верш Міхася Чарота "Жывыя акорды".
У "чорную ноч" былі расстраляныя больш за сто прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі: паэты, пісьменнікі, навукоўцы, дзеячы культуры. Кожны год беларусы праводзяць імпрэзы, прысвечаныя гэтай трагічнай даце.
У дзень 85-годдзя трагедыі акцыі з нагоды гадавіны наўрад ці пройдуць у Беларусі. Але ўшанаваць памяць забітых плануюць беларусы замежжа: мерапрыемствы анансаваныя ў Варшаве, Вільні і іншых гарадах.
Таксама відэа з нагоды гадавіны трагедыі апублікаваў Полк імя Каліноўскага.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.