10 сакавіка ў Беларусі будзе да +12 градусаў
У аўторак, 10 сакавіка, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца кароткачасовыя ападкі, пераважна дажджы. Удзень невялікія дажджы пройдуць у асобных раёнах Беларусі. Уначы і зранку месцамі чакаецца туман. Вецер бузе паўднёва-заходні ўмераны.
Уначы будзе 1-7 цяпла, па захадзе пры праясненнях — ад нуля да 2 градусаў марозу. Удзень сіноптыкі абяцаюць 6-12 са знакам "плюс".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.