Да +36 чакаецца ў Беларусі ў аўторак
У аўторак, 13 ліпеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Уначы будзе пераважна без ападкаў, удзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Вецер прагназуецца ўсходні, паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцах — парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць 16-22 цяпла, месцамі будзе 13-15 са знакам "плюс". Удзень прагназуецца 29-34 вышэй за нуль, у асобных раёнах чакаецца да +35...+36.
Гарачае надвор'е захаваецца таксама 14 і 15 ліпеня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.