Да экс-супрацоўніцы Першага канала Марыны Аўсяннікавай прыйшлі з ператрусам
Марына Аўсяннікава / фота з сацсетак
Сілавікі прыйшлі з ператрусам да былой супрацоўніцы расійскага Першага канала Марыне Аўсяннікавай. Пра гэта паведамляе "ОВД-Инфо".
Яе адвакат Дзмітрый Захватаў распавёў, што ператрус праходзіць у рамках крымінальнай справы, якую распачалі супраць Аўсяннікавай па артыкуле аб распаўсюдзе "фэйкаў аб расійскай арміі".
Аўсяннікава працавала рэдактарам на расійскім Першым канале. 14 сакавіка яна выйшла ў прамы эфір вечаровых навінаў з плакатам "Спыніце вайну...". Напярэдадні яна таксама апублікавала антываеннае відэа. За гэтае відэа яе аштрафавалі. Пазней яе яшчэ раз судзілі за антываенныя выступы — і таксама ў рамках адміністрацыйнай справы. Пакаралі штрафам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.