Да мінчанкі прыйшлі з ператрусам за "падтрымку ўкраінскіх нацыяналістаў"

Да мінчанкі прыйшлі з ператрусам за "падтрымку ўкраінскіх нацыяналістаў"

Супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі 34-гадовую мінчанку Юлію Макась, паведамляюць праваабаронцы. 

Да жанчыны прыйшлі з ператрусам за яе допісы на тэму Украіны ў сацсетках. Як заяўляюць праладныя ТГ-каналы, яна "аднабока распаўсюджвала свае прафашысцкія ідэі ў падтрымку ўкраінскіх радыкальных нацыяналістаў".

Пасля ператрусу Макась затрымалі. Крымінальную справу на яе пачалі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Падставай, верагодна, стаў яе ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі