Да санкцый супраць беларускага рэжыму далучылася Косава

Да санкцый супраць беларускага рэжыму далучылася Косава

Урад Косава вырашыў далучыцца да санкцый супраць прадстаўнікоў беларускага рэжыму. Пад іх трапяць 183 фізічных і 26 юрыдычных асобаў, якія маюць сувязі зь Беларуссю і асабіста Аляксандрам Лукашэнкам.

Намесьніца міністра замежных справаў Косава Ліза Гашы заявіла, што ўсе меры былі скаардынаваныя з Еўрасаюзам, ЗША і Канадай.

Рахункі асобаў, якія трапілі ў "чорны спіс" будуць замарожаныя, ім будзе забаронены ўезд у гэтую краіну. Грамадзянам і арганізацыям Косава забаронена таксама весці бізнес з гэтымі асобамі.

Афіцыйны Мінск не прызнае незалежнасць Косава: яе лічаць часткай Сербіі. Таму малаверагодна, што ў гэтай краіне ёсць нейкі бізнэс, звязаны з Беларуссю. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі