Да затрыманага хлопца ў ГУБАЗіК прывялі прапагандыста Азаронка

Андрэй Гурэўскі / Instagram

Андрэй Гурэўскі / Instagram

Да затрыманага хлопца ў ГУБАЗіК прывялі прапагандыста Рыгора Азаронка. Сцвярджаецца, што малады чалавек напісаў пра яго "абразлівы твіт". Сілавікі знялі кароткае відэа пра іх "размову". Затрыманы (ён быў у кайданках) сказаў, што ён "проста хацеў падзяліцца сваімі думкамі" пра Азаронка. Прапагандыст жа заявіў, што "трэба было свае думкі ў твар казаць, а не бегчы ў Twitter".

Сілавікі пішуць, што дома ў затрыманага знайшлі "забароненую сімволіку" і "крамольную" кнігу па гісторыі Беларусі ("Інкарпарацыя. Літоўская правінцыя ў падзелах Рэчы Паспалітай" Яўгена Анішчанкі — Мінск, 2003). Рыгор Азаронак перадаў хлопцу кнігу Фёдара Дастаеўскага "Злачынства і пакаранне".

Па якіх артыкулах абвінавачваюць затрыманага, невядома. На відэа ён кажа, што адпраўляў фотаздымкі ў чат-боты "экстрэмісцкіх" тг-каналаў.

Як піша "Наша ніва", затрыманы — гэта 24-гадовы Андрэй Гурэўскі з Наваполацка. Нядаўна ён напісаў у Twitter: "Фу, Божа, са мной у трэнажорцы Азаронак". Прапагандыст наведвае залу Gym24, якая знаходзіцца каля "Белай Вежы" ў Мінску.

Да затрыманага хлопца ў ГУБАЗіК прывялі прапагандыста Азаронка
Да затрыманага хлопца ў ГУБАЗіК прывялі прапагандыста Азаронка

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі