Дачнае пытанне: які гной выбраць для свайго агарода?
Якое ўгнаенне лепш падыдзе для агарода?
У Беларусь прыйшла вясна, а значыць настала пара рыхтавацца да новага дачнага сезона. Заўзятыя агароднікі ўжо высадзілі расаду, неўзабаве трэба брацца сеяць бульбу. Каб расліны прыносілі добры ўраджай — іх трэба ўгнойваць. У асноўным для гэтага выкарыстоўваюць арганічныя ўгнаенні — гной.
Часцей за ўсё на беларускіх падворках выкарыстоўваюць курыны, конскі і каровін гной. Еўрарадыё паразмаўляла з аграномам і даведалася пра ўласцівасці і кошты гэтых відаў арганікі.
Каравяк
На думку нашага суразмоўцы, менавіта каровін гной з'яўляецца адным з лепшых і універсальных спосабаў ўгнаенні глебы. Лепш за ўсё яго выкарыстоўваць восенню, але можна і вясной — перад перакопкай градак.
Каравяк змяшчае поўны комплекс карысных рэчываў і з'яўляецца хуткадзейным угнаеннем. Аднак яго недахопам лічыцца немагчымасць вызначыць дакладную колькасць карысных элементаў у складзе: гэта залежыць ад харчавання, ўзросту і полу жывёлы.
Прадаецца каравяк як у розніцу ў мяшках, так і цэлымі машынамі па некалькі тон. Цана за адзін мех вагой у 30 кг у сярэднім стартуе ад 5 рублёў. За дзесяцітонны прычэп гною давядзецца аддаць ад 250 да 350 рублёў, у залежнасці ад якасці ўгнаення.
А ў спецыялізаваных крамах для садаводаў і агароднікаў можна купіць грануляваную каровіну арганіку ў двухкілаграмовых ўпакоўках па 14 рублёў за штуку.
Конскі гной
Гэты тып угнаенняў добра разрыхляе цяжкія глебы і спрыяе іх закісленню.
Конскі гной лічыцца найлепшым па здольнасці павышаць ураджай. Відавочных недахопаў у яго няма. Хіба што — ён трошкі даражэйшы за каравяк.
На сайтах прыватных аб'яў за 30-кілаграмовы мяшок просяць у сярэднім 6 рублёў, але можна знайсці варыянты і таннейшыя.
Самазвал аб'ёмам 10 кубаметраў будзе каштаваць каля 250 рублёў, у яго можа змясціцца да 10 тон ўгнаення.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.