Не як ва ўсіх: што пасадзіць на ўчастку, каб здзівіць суседзяў

Лаванда

Лаванда / unsplash

Вы акурат думалі, чым разнастаіць свае соткі і што пасадзіць замест звычайных цыбулі і таматаў? У нас ёсць некалькі ідэй. Пачытайце гэты тэкст па дарозе на лецішча.

 

Замест братак (або разам з імі): лаванда

Лаванда можа не толькі радаваць вока, яе можна выкарыстоўваць і для ўпрыгожання або надання водару стравам — напрыклад, пясочнаму пячэнню, пірожным, розным пудынгам.

Саджаць яе лепш з вясны і да пачатку лета. Лаванду саджаюць па краі градак, і таму кожны раз, як ідзяце міма, яшчэ і ўдыхаеце яе водар. Садоўнікі абяцаюць, што спецыяльнага догляду лавандавы куст не папросіць — галоўнае, пасадзіце яе на адкрытым сонцы.

Дарэчы, у Беларусі ёсць цэлыя лавандавыя палі — у ліпені і ў Праванс ехаць не давядзецца, каб зрабіць класныя фота ці зладзіць пікнік у бэзавых тонах.

Напрыклад, у Віцебскай вобласці ёсць віла "Лаванда лепей". Дзверы адчыненыя ў перыяд цвіцення лаванды. Пад Пінскам — невялікая сямейная ферма LavandaMia. У Магілёве — палі Лавандавы Кут.

Адным словам, у Беларусі лаванда расце добра — саджайце і вы!

Не как у всех: что посадить на участке, чтобы удивить соседей
Лаванда / "Лаванда лепей"

Замест чэры: чорныя памідоры

Саджаць памідоркі чэры ўжо нецікава — такія ёсць ва ўсіх. Таму давайце саджаць... чорныя памідоры!

Незвычайны колер такія таматы атрымліваюць дзякуючы раслінным пігментам — антацыянам. А яшчэ гэтыя памідоры саладзейшыя за традыцыйныя чырвоныя.

 

Замест шпінату: "крышталёвая трава"

Яна ж — мезембрыянтэмум крышталёвы, яна ж — "крышталёвы рамонак". Лісткі гэтага сукулента пакрытыя валасінкамі, якія ствараюць эфект крышталёвых кропелек. Здаецца, што расліна пакрытая лёдам. Але насамрэч гэтыя ільдзінкі — запасы вады, якія "крышталёвы рамонак" адкладае на засушлівыя перыяды.

Яго не трэба ні паліваць, ні абразаць, а квітнець будзе з вясны да восені. Галоўнае — не даць яму замерзнуць.

І... так, гэтая расліна ядомая! І падобная смакам да шпінату ці салаты, кажуць тыя, хто ўжо паспрабаваў выгадаваць незвычайную расліну. Хрумсткія, далікатныя, вельмі сакавітыя — наогул без валокнаў. У верасні ў лісцікаў з'яўляецца кіславаты прысмак.

 

Замест цыбулі: шніт-цыбуля

Ніякай гаркавасці і пякоты — у такой цыбулі, у параўнанні са звыклай нам, больш далікатны, мяккі смак. І таму яе можна дадаваць не толькі ў салаты, мясныя і рыбныя стравы, але і ў выпечку, амлеты і соусы.

 

Замест буракоў: мангольд

Гэта ліставая зялёная гародніна, яе яшчэ называюць марскім бураком. Ён сваяк вядомых нам цукровых буракоў, але ў яго вялікае жорсткае лісце, якое смакам трохі нагадвае шпінат.

Маладыя лісткі можна сырымі дадаваць у салаты, а мясістыя сцябліны звычайна гатуюць асобна. У сцяблінах шмат вітамінаў, таму падчас гатавання іх трэба толькі злёгку адварыць або абсмажыць, каб захаваць як мага больш карысных уласцівасцяў.

Не как у всех: что посадить на участке, чтобы удивить соседей
Мангольд у гатовым выглядзе / bbc.co.uk/food

А яшчэ мангольд будзе радаваць вас свежым лісцем увесь сезон. Зрэзалі, дадалі ў салату — а ў яго ўжо новыя лісткі выраслі.

 

Замест кавуноў: хмель

Ёсць ідэя для тых, хто хоча замарочыцца, а гадаванне кавуноў ужо засвоіў. Хмель!

Не, хмель можна вырошчваць, нават калі ў вас няма маленькага піўнога заводзіка. Таму што хмель можна дадаваць у гарбаты! І на суседнім участку такога куста, хутчэй за ўсё, ні ў кога не будзе. У асноўным таму, што гадаваць яго вельмі няпроста.

У Беларусі ёсць усяго тры хмельнікі: у Маларыцкім і Пружанскім раёнах. Можаце заехаць і распытаць, як культываваць гэтую пераборлівую расліну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі