Даклад Мюлера: змовы Трампа з Крамлём не было

Даклад Мюлера: змовы Трампа з Крамлём не было

18 красавіка апублікавалі даклад спецпракурора Роберта Мюлера, які займаўся расследаваннем магчымага ўмяшальніцтва Расіі ў прэзідэнцкія выбары 2016 года ў ЗША. У дакуменце больш за 400 старонак і ён ужо выкладзены ў адкрыты доступ (праўда, з купюрамі). Асноўныя высновы расследавання: змовы Дональда Трампа з Крамлём не было (пра гэта неаднаразова заяўляў прэзідэнт Злучаных Штатаў), але Расія спрабавала ўмяшацца ў выбары амерыканскага прэзідэнта ў 2016 годзе.

Як інфармуе "Бі-Бі-Сі", дэмакраты засталіся незадаволеныя вынікамі расследавання і тым, што генпракурор Уільям Бар не знайшоў фактаў стварэння Трампам перашкодаў для правасуддзя (пра гэта ён заявіў на спецыяльнай прэс-канферэнцыі). Бар падкрэсліў, што ніводзін амерыканец не ўступіў у змову з "расійскімі дзеячамі", якія спрабавалі ўмяшацца ў прэзідэнцкія выбары.

Чакаецца, што Роберт Мюлер выступіць у Кангрэсе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі