Данецкія сепаратысты захапілі тры адміністратыўныя будынкі і хімзавод
На ўсходзе Украіны працягваюцца захопы будынкаў сепаратыстамі.
За мінулыя суткі яны занялі тры будынкі ў Данецку і ў Луганску, два з якіх належаць праваахоўнікам, інфармуе УНІАН. Такія звесткі падае інфармацыйны цэнтр Савету нацыянальнай бяспекі і абароны. У Данецку захоплены раённы аддзел міліцыі, а ў Луганску — прыёмнік-размеркавальнік МУС і абласны офіс тэхнічнай службы “Кіеўстар”.
Таксама захопленыя тры браніраваныя інкасатарскія мікрааўтобусы “Півдэнкомбанка” ў Данецку і два камбайны ў сяле Вясёлае Данецкай вобласці.
У суботу быў захоплены Данецкі завод хімічных вырабаў, на якім сепаратысты плануюць наладзіць выпуск ручных гранат.