Данія выдаткуе 700 тысяч еўра на падтрымку рэпрэсаваных у Беларусі і іх сем’яў

У Беларусі каля 1300 палітвязняў

У Беларусі каля 1300 палітвязняў / novychas.online

Данія выдаткуе 700 тысяч еўра на падтрымку рэпрэсаваных у Беларусі і іх сем’яў, паведамляе прэс-служба кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінета Святланы Ціханоўскай. Раней Міжнародны гуманітарны фонд падтрымалі Нарвегія і Швецыя. За гэты год удалося сабраць больш за 2 мільёны еўра.

"Мы вельмі ўдзячныя Даніі і ўсім паўночным краінам за салідарнасць і падтрымку, піша Ціханоўская. — Сёння тысячы людзей знаходзяцца за кратамі, тысячы рэпрэсаваных і іх сем’яў патрабуюць дапамогі, рэабілітацыі і лекавання. Вашая салідарнасць дае надзею, энергію, а галоўнае — упэўненасць, што мы не застанемся сам-насам са сваёй бядой. Дзякуй".

Міжнародны гуманітарны фонд у падтрымку беларускіх палітвязняў і іх сем’яў быў створаны ў Нарвегіі вясной 2024-га. Прадугледжваецца медычная, матэрыяльная і псіхалагічная дапамога, а таксама рэабілітацыя для асоб, якія зазналі палітычныя рэпрэсіі ад рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.  

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі