Даныя кліентаў некалькіх расійскіх інтэрнэт-кнігарняў "злілі" ў інтэрнэт
Даныя карыстальнікаў інтэрнэт-кнігарняў трапілі ў адкрыты доступ / pixabay.com
У інтэрнэт трапілі даныя кліентаў некалькіх расійскіх інтэрнэт-кнігарняў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных.
Здарэнне адбылося на мінулым тыдні. Гаворка ідзе пра такія інтэрнэт-кнігарні, як bookvoed.ru (больш за 400 карыстальнікаў з беларускімі e-mail адрасамі), chitai-gorod.ru (больш за 1 тысячу беларускіх карыстальнікаў), ast.ru (больш за 500 беларускіх карыстальнікаў) і eksmo.ru (больш за 2,2 тысячы карыстальнікаў з Беларусі).
Карыстальнікам рэкамендуюць памяняць паролі на гэтых рэсурсах або выдаліць уліковыя запісы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.