Дапамога на пахаванне ў Беларусі ў сакавіку істотна зменшыцца

У Беларусі знізіцца дапамога на пахаванне, ілюстрацыйны здымак

У Беларусі знізіцца дапамога на пахаванне, ілюстрацыйны здымак / pixabay.com

У сакавіку заўважна знізіцца памер дапамогі на пахаванне — яна складзе 1991,28 рубля. Гэта амаль на 280 рублёў менш, чым у гэтым месяцы.

Прычына такога скарачэння — у тым, што панізіўся сярэдні заробак па краіне. Памер дапамогі на пахаванне ў Беларусі залежыць ад сярэдняга заробку і змяняецца штомесяц. Гэтая дапамога роўная сярэдняму заробку за пазамінулы месяц адносна месяца смерці. Так, у сакавіку яна будзе роўная сярэдняму заробку за студзень.

Дапамогу на пахаванне прызначаюць, калі па яе звярнуліся не пазней як праз шэсць месяцаў з дня смерці.

Дарэчы, летась у Беларусі былі ўведзеныя змены па пахаванні і пахавальнай справе. У спісе бясплатных паслуг па пахаванні пазначана, што крыж можна выбраць не толькі драўляны, як цяпер, але пры жаданні — металічны. Змены таксама закранулі парадак падзахаванняў у існуючыя магілы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі