Дарадца Авакава: Прысутнасць тэрарыстаў у Мінску — гэта ганьба

Нагадаем, у беларускай сталіцы 1 верасня сабралася кантактная група з прадстаўнікоў Украіны, Расіі, АБСЕ і самаабвешчаных рэспублік "ДНР" і "ЛНР". На сустрэчы абмяркоўваецца ўрэгуляванне ўкраінскага крызісу.

Вось якое меркаванне пра гэта мерапрыемства выказаў у каментары Еўрарадыё Заран Шкірак:

"Я думаю, што нават сама іх [прадстаўнікоў самаабвешчаных рэспублік] прысутнасць ёсць ганьбай, у тым ліку і для Мінска, які робіць спробы неяк гэтую сітуацыю "разруліць". Гэта няправільна. Украіна ніколі не сядзе за стол перамоваў з міжнароднымі тэрарыстамі".

Шкірак нагадаў, што тэрарысты знішчылі шмат людзей, у тым ліку мірных жыхароў, разбурылі інфраструктуру Данбаса, знішчылі нямала населеных пунктаў. Таму ва ўкраінскіх уладаў пазіцыя мусіць быць адна: тэрарысты павінны быць знішчаны, альбо яны складаюць зброю і здаюцца законнай уладзе.

Што да мінскіх перамоваў і ўдзелу у іх прадстаўніка Кіева (экс-прэзідэнта Леаніда Кучмы), дык Заран Шкірак лічыць іх несур'ёзнымі. Адпаведна не варта чакаць ад іх рэальных вынікаў.

На здымку — міністр унутраных спраў Арсен Авакаў, Заран Шкірак і прэзідэнт Пятро Парашэнка. Фота з архіва Зарана Шкірака. Здымак зверху — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі