Дарадца прэзідэнта Літвы: з камандай Байдэна ідзе праца над беларускім пытаннем
Літва спадзяецца на канструктыўнае супрацоўніцтва з адміністрацыяй абранага прэзідэнта ЗША Джо Байдэна. Асабліва ў пытаннях бяспекі і абароны. Пра гэта заявіла галоўны дарадца літоўскага прэзідэнта Гітанаса Наўседы па пытаннях знешняй палітыкі Аста Скайзгірытэ. Паводле яе слоў, літоўскія дыпламаты разам з будучымі прадстаўнікамі Байдэна ўжо цяпер працуюць над "беларускім пытаннем", паведамляе Delfi.
"Мэта — вярнуць ЗША да тых тэмаў, якія важныя і для нас — "Усходняе партнёрства", Усходняя Еўропа, у тым ліку і Беларусь, — кажа дарадца. — Мы вельмі спадзяемся, што Амерыка, як і Літва, падтрымае дэмакратычную грамадскасць Беларусі, яе жаданне стаць свабоднымі людзьмі, свабодным грамадствам, у тым накірунку ўжо вядзецца сумесная праца".
Літва паслядоўна падтрымлівае дэмакратычныя сілы ў Беларусі, у Вільні жыве і працуе Святлана Ціханоўская, якая летам 2020-га была вымушана з'ехаць з краіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.