Даражэе бензін і салярка: АІ-92 — 7800, дызель — 8500 (табліца)

Аўтамабільнае паліва даражэе ў Беларусі з 3 верасня. Кошты вырастуць на 400-500 рублёў. Як распавялі Еўрарадыё на адной з мінскіх заправак, згодна з распараджэннем Белнафтахіма, бензін АІ-92 будзе каштаваць 7800, АІ-95 — 8300, дызпаліва — 8500 рублёў.



Канцэрн Белнафтахім павышэнне коштаў не каментуе. Але відавочна, што яно звязана з нядаўнім павелічэннем акцызу: з 28 жніўня акцыз на бензін вырас у сярэднім на 45%, а на дызельнае паліва — на 70%.

“Павышэнне акцызаў звязанае з нашымі абавязальніцтвамі ў межах Еўразійскай эканамічнай прасторы па ўніфікацыі акцызнай палітыкі на бензін/паліва і на гарэлку. І другое, гэта звязана з "падцягваннем" коштаў да ўзроўню хаця б Расійскай Федэрацыі. З тым, каб не было такога агрэсіўнага вывазу паліва, як мы гэта назіралі, напрыклад, у 2011 годзе”, — распавёў на мінулым тыдні ў размове з карэспандэнтам Еўрарадыё, міністр эканомікі Мікалай Снапкоў. Пры гэтым ён адзначыў, што кошт бензіну не будзе даражэй чым у Расіі.

“Для нас нявыгадна павышаць кошты да ўзроўню Еўрасаюза. Мы будзем прытрымлівацца нашых дамоваў з Расійскай Федэрацыяй і прыкладна мець парытэт коштаў на паліва”, — заўважыў Снапкоў.


Нагадаем, мінулы раз кошты на паліва павышаліся 16 студзеня 2013-га. За год такім чынам паліва падаражэла ў сярэднім на 16,5%.

Табліца. Як павышаліся кошты на паліва ў 2012-2013 гадах

03.09.2013

16.01.2013

03.10.2012

08.06.2012

11.04.2012

АІ-92

7800

7400

6950

6650

6300

АІ-95

8300

7800

7500

7150

6800

Дызпаліва

8500

8000

7650

7300

6950

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі