Дармаедамі не палічаць толькі тых беларусаў, хто працуе ў Расіі легальна
Што рабіць нелегальным гастарбайтарам, застаецца няясным.
Пра гэта заявіў кіраўнік Галоўнага упраўлення падаткаабкладання фізічных асобаў Міністэрства па падатках і зборах Міхаіл Расолька.
Паводле Дэкрэта №3, ад выплаты падатку за дармаедства вызваляюцца тыя беларусы, якія адсутнічалі ў краіне на працягу больш чым 183 дзён у год. Пры гэтым адсутнасць неабходна падцвярджаць дакументальна, заявіў Міхаіл Расолька падчас прамой лініі на сайце БЕЛТА. “Калі грамадзянін працуе ў Расіі легальна, то праблем у яго не ўзнікне”, — заявіў чыноўнік.
У той жа час Міхаіл Расолька ніяк не пракаментаваў тыя выпадкі, калі дакументальнага падцверджання знаходжання ў Расіі няма.