“Дарога ў пекла”: што “якасна” новага чакаць ад рэжыма ў 2024 годзе — эфір
Роза Турарбекава / Еўрарадыё
Прапаганда ідэалагічная і рэлігійная аб’ядналася ў перадвыбарчым экстазе і сумеснымі намаганнямі пачалі ляпіць з Лукашэнкі вобраз “святога”. Дайшло да таго, што жанчына, якая называе сябе “ігуменія Гаўрыіла”, паабяцала ўсім ворагам Лукашэнкі “прамую дарогу ў пекла”. А чаго яшчэ чакаць ад асобы, якая актыўна падтрымлівае дзеянні акупацыйнага расійскага войска ва Украіне. І “бласлаўляе” лукашэнкаўскіх карнікаў на рэпрэсіі, якія цягнуцца ўжо не першы год у Беларусі.
Чым былі адметныя першыя дні новага года ў міжнароднай палітыцы і ва ўнутрыбеларускай павестцы? З якімі выклікамі давядзецца сутыкнуцца Еўропе ў новым годзе і чаго чакаць ад выбараў ў Еўрапарламент? Ці здольныя дэмсілы выпрацаваць агульную стратэгію дзеянняў і ці стане КР аб’яднаўчай сілай беларусаў за мяжой? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.