Дашкевіч знаходзіцца ў ізалятары часовага утрымання

Пра гэта Еўрарадыё паведаміла актывістка Маладога Фронту Настасся Палажанка. Па яе словах, пра гэта яна дазналася ад ГУУС.

Палажанка: “ГУУС кажа, што ён і яшчэ два маладафронтаўцы знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Заведзена крымінальная справа, калі я не памыляюся – 108 артыкул. Я зараз іду ў міністэрства ўнутраных спраў, каб дазнацца падрабязнасці”.

Як паведамляе сайт ГУУС, Зьміцер Дашкевіч прымаў актыўны удзел у бойцы ў двары па вуліцы Я. Брыля. І затрымалі лідэра Маладога Фронту супрацоўнікі міліцыі спэцыяльнага прызначэньня. Па інфармацыі ГУУС, было затрымана трое маладафронтаўцаў — Зьміцер Дашкевіч, Эдуард Лобаў і Лазар Дзяніс. Затрыманыя былі дастаўлены ў Маскоўскае РУУС г. Мінску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі