Дэкан гістфака: Аб’яднанне факультэтаў — гэта ж не расправа!
Эдмунд Ярмусік называе аб’яднанне факультэта гісторыі і сацыялогіі з факультэтам турызму Гродзенскага дзяржуніверсітэта нармальнай справай.
Такую думку ён выказаў у размове з Еўрарадыё.
Эдмунд Ярмусік: “Я не думаю, што гэта нейкая расправа ці яшчэ нешта. Гэта нармальны працэс. У свой час саюзныя рэспублікі аб’ядналі, пасля яны раз’ядналіся. Еўропа стварыла Еўрасаюз. Гэта нармальны працэс”.
Нагадаем, за апошні год з факультэта гісторыі і сацыялогіі Гродзенскага ўніверсітэта з розных прычынаў звольнілі некалькі выкладчыкаў: аднаго з аўтараў “Гродназнаўства” Андрэя Чарнякевіча, доктара навук Вячаслава Шведа.
Пакуль невядома, ці аб’яднанне факультэтаў пацягне за сабой і скарачэнне штатаў.
Ігар Кузьмініч: Хутка пачуем пра шмат выпадкаў, калі ціснуць на выкладчыкаў
Фота — sb.by