Дэкрэт № 2: абарона суверэнітэту ці завяшчанне Лукашэнкі?
Сфармуляванае ў Дэкрэце № 2 “эпахальнае рашэнне” на эпахальнасць ніяк не цягне. Нягледзячы на тое, што мае вельмі гучную назву “Аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу”. На першы погляд, гэты дакумент выглядае як спроба абараніцца ад “палацавага перавароту”.
Ці здольны Дэкрэт насамрэч абараніць “суверэнітэт і канстытуцыйны лад”? У што ператворыцца Саўбез у выніку перадачы яму дадатковых паўнамоцтваў? Санкцыі і абяцаная дапамога дэмакратычнай Беларусі ад ЕС — ці здольныя яны паўплываць на сітуацыю ў нашай краіне? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.