Дэлегацыі 56 краін даведаліся пра праблемы і дасягненні беларускіх СМІ
З 28-га верасня па 9 кастрычніка ў Варшаве праходзіць штогадовая нарада АБСЕ ў галіне чалавечага вымярэння. Сёлета на нараду сабраліся прадстаўнікі ўсіх 56 краін-сябраў АБСЕ. На мерапрыемства адначасова прыехалі прадстаўнікі беларускіх уладаў, а таксама прадстаўнікі няўрадавых арганізацый. На мерапрыемства адначасова прыехалі прадстаўнікі беларускіх уладаў, а таксама прадстаўнікі няўрадавых арганізацый. Як распавяла Еўрарадыё ўдзельніца мерапрыемства рэдактар часопіса “34” Ірына Віданава, даклад дэлегацыі афіцыйнага Мінска быў вельмі аптымістычным.
Ірына Віданава: “Было сказана, што закон аб СМІ, які вельмі жорстка крытыкаваўся вялікай колькасцю міжнародных арганізацый, у тым ліку Еўрасаюзам, быў шырока абмеркаваны грамадскасцю ў Беларусі, што ўжо само па сабе, як мы добра ведаем, няпраўда. Было заяўлена, што ў апошні час больш за сотню друкаваных выданняў было зарэгістравана і большасць з іх недзяржаўныя. Было сказана, што недзяржаўныя выданні маюць зноў магчымасць распаўсюджвацца праз дзяржаўную сетку распаўсюду, што вельмі мала папярэджанняў было вынесена — усяго 5 за мінулы год, што вельмі шмат выданняў зарэгістравана і гэтак далей”.
Адказ прадстаўнікоў беларускіх НДА на выступ афіцыйнай дэлегацыі быў кароткі, але змястоўны, кажа Алесь Зарэмбюк, сябра рады Руху "За Свабоду”, які і выступіў з прэзентацыяй пункту гледжання неафіцыйнай дэлегацыі.
Алесь Зарэмбюк: “Я сказаў пра асноўныя факты і парушэнні. Зарэгістравана адна незалежная рэгіянальная газэта, якая выходзіць з вельмі невялікім накладам... Таксама я згадаў пра трынаццаць папярэджанняў, якія вынесеныя на працягу апошняга часу незалежным журналістам, якія працуюць на замежныя медыі без акрэдытацыі”.
Нягледзячы на тое, што выніковыя рэзалюцыі і рашэнні АБСЕ не носяць абавязковага характару, прадстаўнікі беларускіх НДА перакананыя, што іх даклад ужо зрабіў сваю справу і да яго прыслухаюцца.