Дэмакраты-кангрэсмены заклікалі Байдэна зняць кандыдатуру з выбараў
Джо Байдэн
Джо Байдэну трэба зняць сваю кандыдатуру з выбараў прэзідэнта ЗША. Такое меркаванне выказала група дэмакратаў падчас нарады ў Палаце прадстаўнікоў Кангрэса ЗША, паведамляе тэлеканал CNN са спасылкай на крыніцы. Нарада прайшла напярэдадні — перад аднаўленнем работы Палаты прадстаўнікоў пасля летніх канікулаў.
Лідэр дэмакратаў у Палаце прадстаўнікоў Хакім Джэфрыс вырашыў даведацца пра настроі сваіх аднапартыйцаў пасля тэледэбатаў Байдэна з Дональдам Трампам. Для Байдэна дэбаты аказаліся правальнымі. Абмяркоўваліся патэнцыйныя страты для дэмакратаў і тое, як няўдалае выступленне Байдэна адаб'ецца на шанцах партыі вярнуць большасць у Палаце прадстаўнікоў.
Вядома, што колькасць дэмакратаў, якія выразна заявілі, што Байдэну лепш выйсці з прэзідэнцкай гонкі, была большая за колькасць тых, хто па-ранейшаму падтрымлівае яго кандыдатуру. Сам Байдэн раней заявіў, што мае намер прадоўжыць барацьбу за прэзідэнцкую пасаду.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.