60% амерыканцаў хочуць замяніць Байдэна ў якасці кандыдата ад дэмакратаў
Трамп i Байдэн
60% амерыканцаў хочуць замяніць Джо Байдэна ў якасці кандыдата ад дэмакратаў пасля яго выступу на дэбатах у чацвер. Пра гэта сведчыць апытанне Morning Consult, апублікаванае ў пятніцу для Axios.
Сярод выбаршчыкаў-дэмакратаў 21% лічыць, што Байдэна "сапраўды не варта" замяняць, а 20% — што "хутчэй за ўсё, не варта".
На дэбатах цяперашні прэзідэнт выглядаў няўпэўнена і аспрэчваў тэзісы Дональда Трампа настолькі бессістэмна і расплывіста, што былы прэзідэнт нават пасмяяўся над гэтым: "Я сапраўды не ведаю, што ён сказаў у канцы гэтага сказу, і не думаю, што ён сам зразумеў, што сказаў" .
У выніку Дональду Трампу аддалі перавагу 67% гледачоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.