Дэмсілы будуць вучыць “новых чыноўнікаў”. Але дзе гарантыя, што яны вернуцца?
Абавязковага “размеркавання”, як у беларускіх ВНУ, не будзе / pixabay
Намеснік Паўла Латушкі па кадравым рэзерве Новай Беларусі Юрый Губарэвіч распавёў у эфіры Еўрарадыё, як будзе праходзіць навучанне патэнцыйных “новых” чыноўнікаў. А пасля распавёў, дзе ўзяць гарантыю, што ўсе гэтыя навучаныя людзі вернуцца ў Беларусь.
— Мы распытваем пра матывацыю. Канешне, ёсць тыя, хто захоча абраць гэта толькі для бясплатнага падвышэння ўзроўню адукацыі. Ды і здарыцца можа многае: чалавек можа сёння планаваць вярнуцца ў Беларусь, а заўтра нешта зменіцца. Але мы разлічваем на сумленне беларусаў.
Вядома, на стажыроўкі паедуць тыя, хто мае ўжо высокі ўзровень. А для больш шырокага кола людзей будзе анлайн-навучанне.
Абавязковага “размеркавання”, як у беларускіх ВНУ, не будзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.