Depeche Mode пабаяліся граць канцэрт у Кіеве
Адмену мэнэджмент тлумачыць тым, што "забяспечыць бяспеку правядзення канцэрта не ўяўляецца магчымым".
Depeche Mode абвясцілі пра адмену свайго выступу ў Кіеве, які планаваўся на 26 лютага. Заява пра гэта гурт змясціў у сацсетках напярэдадні шоў.
"Бяспека гурта, яе каманды і прыхільнікаў — першачарговая справа для нас. Але сёння забяспечыць бяспеку правядзення канцэрта не ўяўляецца магчымым", — адзначаецца з звароце.
Тым, не менш гурт адзначае, што "у гэты неспакойны перыяд іх думкі разам з украінцамі". Таксама Depeche Mode дапускаюць магчымасць таго, што яны ўжё ж сыграюць канцэрт у Кіеве ў бліжэйшай будучыні.
Шоў Depeche Mode у падтрымку альбома "Delta Macnine" мусіла прайсці ва ўкраінскай сталіцы ў другі раз. Аналагічны канцэрт запланаваны ў Мінск-арэне на 28 лютага.
Як паведамляе украінскі рэсурс music.com.ua, разам з выступам Depeche Mode у Кіеве адменены бліжэйшыя запланаваныя канцэрты Schiller, Scar Symmetry, Tera Melos, Skindred, Cult Of Luna, Black Asteroid і гурта "Алиса".