Дэпутат Дзярждумы Затулін: верыць Лукашэнку на слова неабавязкова

Дэпутат Дзярждумы Затулін: верыць Лукашэнку на слова неабавязкова

Верыць Аляксандру Лукашэнку на слова неабавязкова. З такой заявай выступіў у эфіры радыёстанцыі "Говорит Москва" першы намеснік старшыні камітэта Дзяржаўнай думы па справах СНД Канстанцін Затулін.

Каментуючы нядаўнюю сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, расійскі дэпутат падкрэсліў, што Лукашэнка ні разу не дапамог Расіі ў міжнародных канфліктах: "Усе ўжо даўно пераканаліся, што верыць на слова, калі Аляксандр Рыгоравіч нешта абяцае, зусім не абавязкова. Калі справа тычыцца для Расіі важных пытанняў, ён не падтрымаў нас ні ў адным канфлікце, які ў нас здарыўся дагэтуль з Захадам, акрамя ўласнага".

Пры гэтым Затулін заявіў, што зараз Расія не можа прымусіць Беларусь рухацца ў тым напрамку, у якім хоча. На яго думку, Беларусь у выніку палітычнага крызісу можа выпасці з сістэмы саюзу з Расіяй. 

"Гэта датычыць як развіцця двухбаковых адносін, Саюзнай дзяржавы, саюзніцтва наогул з Беларуссю, так і пасля вядомых падзей, выбараў 9 жніўня, сітуацыі, якая складваецца ўнутры Беларусі, гэта значыць унутранага палітычнага крызісу. Мы дакладна не хочам, каб Беларусь выпала з сістэмы нашых саюзаў, каб з Беларуссю адбылося тое ж, што адбылося з Украінай, каб Беларусь стала праблемай на нашым еўрапейскім флангу, на шляху ў Еўропу", — выказаў асцярогу расійскі палітык.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі