Дэпутат прапануе хаця б сімвалічна плаціць за наведванне паліклінік (відэа)
З такой ініцыятывай выступіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Дзмітрый Шаўцоў.
Ён падтрымаў колішняе выказванне віцэ-прэм'ера Анатоля Тозіка, які лічыць, што грамадзяне павінны прымаць удзел у аплаце свайго лячэння.
Паводле Шаўцова, "бясплатная медыцына" каштуе для беларускай дзяржавы "вялізных грошай". Таму варта разгледзіць варыянт "хаця б сімвалічнай платы". І, як высвятляецца, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў гатовыя да ўнясення адпаведных паправак у заканадаўства, калі такая патрэба ўзнікне, заявіў Дзмітрый Шаўцоў у эфіры праграмы "Контуры" тэлеканала АНТ.
Фота — bymedia.net