Дэпутат просіць звярнуць увагу на канал НТВ, па якім паказваюць шмат крыві
У Палаце прадстаўнікоў дэпутаты запыталіся ў міністра інфармацыі пра замежныя тэлеканалы.
Дэпутат Валянціна Жураўская выказалася пра НТВ і папрасіла Мініфарм звярнуць увагу на гэты тэлеканал, які ўваходзіць у абавязковы сацыяльны пакет.
Жураўская: "Такі тэлеканал, як НТВ, што спецыяльна распрацаваны і функцыянуе, каб забіваць усё чалавечае ў моладзі і сталага пакалення".
Па словах дэпутаткі, людзі скардзяцца на вялікую колькасць гвалту і крыві ў эфіры канала. А назвы фільмаў проста абураюць. Таму людзі ідуць да дэпутатаў і вельмі просяць данесці інфармацыю. "Гэта проста крык душы", — канстатуе Жураўская.
Таксама дэпутатка звярнула ўвагу, што ў Беларусі знік канал "Культура", а з пакетаў той жа "Залы" пастаянна знікаюць цікавыя і пазнавальныя каналы кшталту Animal Planet.
Кіраўніца Мініфармацыі пагадзілася з дэпутаткай, што трэба звяртаць увагу на кантэнт тэлеканалаў.
Фота — domsluha.ru