Дэпутатка Ананіч прапануе адчыняць "Бульбяныя" замест "МакДональдса"

Лілія Ананіч / sb.by
Лілія Ананіч / sb.by

Замест зачыненых рэстаранаў "МакДональдс" трэба адчыняць беларускія "Бульбяныя". Пра такую заяву экс-міністра інфармацыі, а цяпер дэпутаткі Ліліі Ананіч паведамляе прэс-служба Палаты прадстаўнікоў.

Ананіч назвала рэстараны "Макдональдсы" "замежнай булачна-катлетнай" і падкрэсліла, што "ў справе "Мака" кропка пастаўленая».

Бульбяныя, па словах Ананіч, добрыя "дранікамі, клёцкамі, картаплянікамі, калдунамі і яшчэ сотнямі страў з нашай бульбачкі".

Былыя рэстараны "МакДональдс" у Беларусі з 22 лістапада будуць працаваць пад расійскім брэндам "Вкусно — и точка". Між тым 18 лістапада Аляксандр Лукашэнка заявіў. што на месца амерыканскіх рэстаранаў павінныя прыйсці беларускія вытворцы: "У нас што, булачку напалову не могуць разрэзаць і ўпіхнуць у гэтыя дзве палоўкі кавалачак мяса, бульбы і салаты?"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі