Дэпутаты ўкраінскага парламента заклікаюць аднавіць мемарыял беларускім ваярам

Мемарыял беларускім ваярам у Кіеве

Мемарыял беларускім ваярам у Кіеве / Радзівон Батулін, Telegram

Група дэпутатаў Вярхоўнай Рады Украіны заклікала мэрыю Кіева і Міністэрства адукацыі аднавіць мемарыял беларускім ваярам, якія загінулі ва Украіне за гады вайны. "Просім вас неадкладна ўмяшацца ў сітуацыю, спыніць знішчэнне мемарыяльнай дошкі, якая ўшаноўвае памяць беларусаў, якія аддалі жыццё ў барацьбе за Украіну,цытуе тэкст звароту Радыё Свабода. — Забяспечыць поўнае аднаўленне мемарыяльнай дошкі і не дапусціць у будучыні актаў вандалізму ў дачыненні да помніка з боку адміністрацыі ўніверсітэта".

Разбурэнне мемарыяла дэпутаты назвалі “рэзананснай і шакавальнай падзеяй”.

Мемарыял у Кіеве быў урачыста адкрыты ў сакавіку 2016-га (на відэа). Спачатку ён быў прысвечаны тром беларусам, загінулым за Украіну ў 2014-2015 гадах: Міхасю Жызнеўскаму, Алесю Чаркашыну і Віталю Ціліжэнку. На сённяшні дзень свае жыцці аддалі ўжо дзясяткі беларусаў.

Нядаўна кіраўніцтва каледжу, на сцяне якога знаходзіцца мемарыял, адправіла герб "Пагоня", надпісы "Жыве Беларусь!" і "Слава Украіне!" у падвал навучальнай установы (апошні пасля вярнулі). Ініцыятары стварэння мемарыялу звярнуліся ў Службу бяспекі Украіны і паліцыю з патрабаваннем разабрацца з дзеяннямі кіраўніцтва каледжу і Кіеўскага нацыянальнага ўніверсытэта тэхналогій і дызайна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі