DJ-дапамога дзецям беларускіх палітвязняў: фэст, які нельга прапусціць — эфір

Аляксандр "Papa Bo" Багданаў

Аляксандр "Papa Bo" Багданаў / Еўрарадыё

1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, у Варшаве каманда Belarus Outside Sound System ладзіць адмысловы Belarusian charity weird music fest, гэтаму дню прысвечаны. Арганізатары заяўляюць, што ў іх “атрымалася сабраць вельмі нетрывіяльны для беларускіх дыяспарных імпрэз склад артыстаў, зрабіўшы націск на пазажанравасць, культурную касмапалітычнасць, актуальнасць ды аўтэнтычнасць”. А яшчэ будзе выступ нейкага “сакрэтнага госця”, імя якога не называецца… Усё наахвяраванае з дапамогай данатаў каманда Belarus Outside Sound System накіруе на адмысловы збор Фонду салідарнасці BYSOL/Belarus solidarity foundation для арганізацыі летняга адпачынку для дзяцей палітвязняў. Трэба ісці!

Што канкрэтна ўяўляе з сябе Belarusian charity weird music fest і як нарадзілася ідэя з дапамогай DJ-сэтаў сабраць грошы на адпачынак дзецям палітвязняў? Якія цікавосткі рыхтуюць арганізатары для наведвальнікаў фэста? Ці складана ладзіць фэсты ў эміграцыі і як прыцягваць да іх увагу не толькі беларусаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік  Belarus Outside Sound System dj Papa Bo Selektah (Аляксандр Багданаў).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі