Для ўкраінскіх вайскоўцаў распрацавалі "плашч-невідзімку"

Гэта "суперабарона ад расійскіх цеплавізараў і дронаў з цеплавізійнымі камерамі"

Гэта "суперабарона ад расійскіх цеплавізараў і дронаў з цеплавізійнымі камерамі" / facebook.com/mykhailofedorov.com.ua/

Для ўкраінскіх вайскоўцаў распрацавалі "плашч-невідзімку". Ён ужо прайшоў палявыя выпрабаванні. Пра гэта паведаміў віцэ-прэм'ер, міністр лічбавай трансфармацыі Украіны Міхайла Фёдараў. Паводле яго слоў, гэта "суперабарона ад расійскіх цеплавізараў і дронаў з цеплавізійнымі камерамі". Плашч блакуе выпраменьванне цяпла і робіць байцоў незаўважнымі для ворага. Мяркуецца, што яго найперш будуць выкарыстоўваць снайперы і групы Сіл спецыяльных аперацый.

Плашч мае вагу да 2,5 кг. Ён добра абараняе ад дажджу і мокрага снегу, ад высокіх тэмператур — не гарыць.

"Плашч-невідзімка — гэта толькі адна з распрацовак, якая дапаможа ратаваць жыцці нашых вайскоўцаў на фронце. Трэба яшчэ больш", — піша ўкраінскі міністр.

Для ўкраінскіх вайскоўцаў распрацавалі "плашч-невідзімку"
Telegram

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі