Днепрапятроўск ва Украіне хочуць перайменаваць у... Днепрапятроўск

Днепрапятроўск ва Украіне хочуць перайменаваць у... Днепрапятроўск

Днепрапятроўскі гарсавет прыняў рашэнне аб перайменаванні горада ў... Днепрапятроўск. Рашэнне прынятае у рамках закона Украіны аб дэкамунізацыі.

Па звестках мясцовых СМІ, выязная сесія гарсавета прайшла ў адным з раённых саветаў 29 снежня а 6-й гадзіне раніцы. Як перадае BBC, дэпутаты вырашылі звярнуцца да Вярхоўнай Рады з просьбай пакінуць гораду назву Днепрапятроўск, але змяніць яго значэнне. Яны хочуць каб горад называўся не ў гонар савецкага дзяржаўнага дзеяча Рыгора Пятроўскага, як раней, а ў гонар апостала Пятра.

Выканаўца абавязкаў намесніка мэра Аляксандр Санжара ўжо заявіў пра нелігітымнасць гэтай сесіі.

Днепрапятроўск быў заснаваны напрыканцы XVIII стагоддзя. Спярша ён быў названы Екацярынаслаў — у гонар імператрыцы Кацярыны II. Падчас праўлення Паўла І ненадоўга ён быў перайменаваны ў Наварасійск. У 1926-м бальшавікі перайменавалі яго ў Днепрапятроўск.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі