Дональд Трамп уводзіць у ЗША надзвычайнае становішча

Дональд Трамп уводзіць у ЗША надзвычайнае становішча

Дональд Трамп уводзіць у ЗША надзвычайнае становішча. Такім чынам ён атрымае ў абыход кангрэса фінансаванне на будаўніцтва сцяны на мяжы з Мексікай. Грошы возьмуць з вайсковага бюджэту. Паколькі сума "адносна невялікая" (а насамрэч гэта могуць быць мільярды долараў), яна не паўплывае на вайсковыя праграмы, інфармуе "Бі-Бі-Сі". Раней кангрэс адмовіўся фінансаваць будаўніцтва сцяны, з-за чаго ўзнік працяглы крызіс, было прыпынена фінансаванне ўраду.

Трамп абверг заявы дэмакратаў (у іх большасць у кангрэсе), што сцяна не будзе працаваць, паколькі большая частка кантрабанды ідзе праз кантрольна-прапускныя пункты. Ён лічыць, што сцяна значна палепшыць сітуацыю на мяжы.

"Мы маем справу з уварваннем у нашу краіну наркотыкаў, кантрабандыстаў і іншых злачынцаў, — гаварыў Дональд Трамп. — Тут няма нічога складанага, усё вельмі проста. мы хочам, каб наркотыкі, злачынцы і банды не прыходзілі на нашу тэрыторыю".

Амерыканскі прэзідэнт падкрэсліў, што і некаторыя яго папярэднікі ішлі на ўвядзенне надзвычайнага становішча.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі