Дональд Трамп адобрыў ваенныя ўдары па Іране, але ў апошнюю хвіліну перадумаў

Дональд Трамп адобрыў ваенныя ўдары па Іране, але ў апошнюю хвіліну перадумаў

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ухваліў ваенныя ўдары па Іране ў адказ на атаку на амерыканскі беспілотнік, але з-за напружанасці вакол сітуацыі перадумаў. Пра гэта паведамляе The New York Times.

У прыватнасці, планаваліся ўдары па іранскай радыёлакацыйнай станцыі і ракетных батарэях. Чакалася, што напад адбудзецца да 19 гадзін 20-га чэрвеня. Па словах крыніцы з Белага Дому, на якую спасылаецца газета, самалёты і караблі знаходзіліся на месцы і чакалі загаду ўдарыць па аб'ектах.

Праўда, пакуль не зразумела, ці адмовіўся Трамп ад ідэі цалкам.

Амерыканскі беспілотнік коштам у 130 мільёнаў долараў быў збіты раніцай у чацвер 20-га чэрвеня іранскай ракетай “зямля-паветра”. Трампаўскі план помсты выклікаў дэбаты ў Белым доме сярод найвышэйшых службовых асоб і кіраўнікоў Кангрэса. Многія з іх збіраліся страйкаваць супраць рашэння Трампа, каб мінімізаваць рызыку для іранскіх ваенных і грамадзянскіх асоб.

Пасля інцыдэнту Федэральнае кіраванне грамадзянскай авіяцыі ЗША (FAA) забараніла амэрыканскім самалётам лётаць над Аманскім і Персідскім залівамі. Адносіны ЗША і Ірану пагоршыліся пасля прыходу Трампа да ўлады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі