Дональд Трамп і Кім Чэн Ын падпісалі ў Сінгапуры выніковы дакумент
Дональд Трамп і Кім Чэн Ын падпісалі выніковы дакумент саміту, які 12 чэрвеня прайшоў у Сінгапуры. Кіраўнік Паўночнай Карэі назваў яго "гістарычным" і праанансаваў "вялікія перамены". А прэзідэнт ЗША сказаў, што ганарыцца вынікамі сустрэчы. Трамп адзначыў, што адносіны ЗША і Паўночнай Карэі "цяпер у зусім іншай сітуацыі, чым раней".
Гэта была першая ў гісторыі сустрэча лідараў КНДР і Злучаных Штатаў. На саміце абмяркоўвалася нармалізацыя адносін краін, адмова Пхеньяна ад ядзернай праграмы і гарантыі бяспекі для яго.
Цікава, што перад падпісаннем выніковага дакумента адзін з чальцоў дэлегацыі КНДР працёр аўтаручку, прызначаную для Кім Чэн Ына.
Фота: nytimes.com