Дональд Трамп назваў сітуацыю ў Беларусі жахлівай

Дональд Трамп назваў сітуацыю ў Беларусі жахлівай

Дональд Трамп назваў сітуацыю ў Беларусі жахлівай, паведамляе Reuters. Прэзідэнт Злучаных Штатаў упершыню пракаментаваў апошнія падзеі ў нашай краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў. Як вядома, з 9 жніўня праходзяць масавыя акцыі супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў. Сілавікі жорстка разганялі людзей, было затрымана амаль 7 тысяч чалавек, сотні трапілі ў бальніцы. З'явіліся шматлікія сведчанні пра здзекі над затрыманымі за кратамі.

Трамп заявіў, што ЗША ўважліва сочаць за тым, што адбываецца ў нашай краіне.

Раней дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа заявіў, што выбары ў Беларусі былі несвабоднымі і несправядлівымі. Злучаныя Штаты могуць увесці санкцыі супраць афіцыйнага Мінска або прыпыніць пастаўкі нафты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі