Дональд Трамп нечакана наведаў Ірак (фота, відэа)
Дональд і Меланья Трамп нечакана наведалі Ірак. Дагэтуль амерыканскі прэзідэнт не прыязджаў у зону баявых дзеянняў. Яны прыляцелі на авіябазу Айн-аль-Асад у Іраку. Як вядома, у гэтай краіне застаецца каля 5 тысяч амерыканскіх вайскоўцаў, яны дапамагаюць іракскаму ўраду змагацца з рэшткамі тэрарыстычнай групоўкі "Ісламская дзяржава". Трамп павіншаваў салдат і афіцэраў з Раством. Ён заявіў, што з Ірака амерыканцы, у адрозненне ад Сірыі, сыходзіць не збіраюцца. Дональд Трамп сказаў, што "Ісламская дзяржава" разгромленая, але кантынгент у Іраку патрэбны на выпадак, калі "спатрэбіцца штосьці зрабіць у Сірыі".
Вяртаючыся ў Злучаныя Штаты, Дональд і Меланья Трамп наведалі амерыканскую базу Рамштайн у Германіі. Там таксама адбылася сустрэча з вайскоўцамі, некаторыя з якіх рабілі сэлфі з прэзідэнтам, бралі ў яго аўтографы.
.@FLOTUS Melania and I were honored to visit our incredible troops at Al Asad Air Base in Iraq. GOD BLESS THE U.S.A.! pic.twitter.com/rDlhITDvm1
— Donald J. Trump (@realDonaldTrump) 26 декабря 2018 г.